Раство і Каляды: як святкаваць іх правільна - 6 Января 2014 - СОЛИГОРСК-ИнфО
Приветствую Вас ГостьПятница, 22.11.2024, 09:43



Главная » 2014 » Январь » 6 » Раство і Каляды: як святкаваць іх правільна
22:23
Раство і Каляды: як святкаваць іх правільна

25 снежня Нараджэнне Хрыстова адзначылі каталікі, уніяты, пратэстанты і большасць праваслаўных цэркваў свету. Праваслаўныя беларусы Раство святкуюць 7 студзеня, бо Руская праваслаўная царква трымаецца юліянскага календара.


Вось ужо дзве тысячы гадоў хрысціяне штогод вітаюць прыход у свет Хрыста. Перад Раством людзі наводзяць чысціню ў душы і ў доме. Вернікі спавядаюцца, кожны чалавек наводзіць парадак удома.

6 студзеня, на Куццю, на змярканні ў кожным доме накрываюць стол, за якім збіраецца ўся сям’я. Раство — свята сямейнае, не шумнае.

Святочны настрой і прыгожыя, шчырыя пажаданні дабра і шчасця ў перадсвяточны вечар спалучаныя з пастом. На стале традыцыйна ставяць чым больш страваў, але ўсё толькі толькі поснае. Сярод страваў канечне мусіць быць каша. У старыну гэта была куцця — груца. Таму і вечар сталі называць «На Куццю».

За сталом раней заўжды пакідалі адно свабоднае месца на той выпадак, калі раптам з’явіцца нечаканы госць. Ці сам Хрыстос.

Жменя сена пад белым абрусам на святочным стале сімвалізуе яслі, у якіх спаў маленькі Ісус у Віфлееме.

Чытаюць урывак з Евангелля паводле святога Лукі, у якім апісваецца нараджэнне Ісуса ў Віфлееме. Пасля вячэры ўсёй сям’ёй ідуць у царкву. Пад калядную елачку кладуць падарункі.

Звычай прыбіраць цацкамі елку на свята Божага Нараджэння нарадзіўся ў Германіі, але яго так палюбілі дзеці і дарослыя, што ён вельмі хутка распаўсюдзіўся па ўсім свеце. У Беларусі елкі пачалі ўпрыгожваць у ХVІІІ стагоддзі. Елка ставіцца ў нашых дамах у дзень, прысвечаны Адаму і Еве, і нагадвае нам пра райскае дрэва, а таксама пра дрэва жыцця.

Літургічны дзень у праваслаўным абрадзе пачынаецца ўвечары. Таму вячэрня з Літургіяй святога Васіля Вялікага 6 студзеня — святочная. На Літургіі чытаецца Евангелле ад Лукі пра нараджэнне Ісуса Хрыста і пакланенне пастухоў.

Цікава, што пратэстанты не надаюць першаснага значэння знешнім атрыбутам Раства. Так, напрыклад, хрысціяне веры евангельскай не ставяць у сваіх храмах елку, няма ў іх адмысловай вячэры наконадні Раства.

На Каляды вітаюцца «Хрыстос нарадзіўся!» А адказваць трэба «Яго славім!».

Увесь калядны перыяд — г.зн. два тыдні пасля Нараджэння Хрыстовага, або Раства, — гэта пара забаваў, калядавання. Гэтай парой спяваюць калядкі. Некаторыя з іх — сапраўдныя шэдэўры беларускай музыкі.

І хоць разнабой грыгарыянскага і юльянскага календароў, а таксама ўсеагульнае адзначэнне Новага года змяшала старыя традыцыі, з часам штосьці з іх захаваецца ў адроджаным ці перароджаным выглядзе.
nn.by, фота Васіля Сямашкі, БелаПАН




Категория: В Республике | Рейтинг: 5.0/1
Просмотров: 824 | Теги: Коляда, рождество
                                                                                      
                                                                                                                                               
Мнения авторов публикаций могут не совпадать с мнением администрации сайта. Использование материалов интернет-портала «СОЛИГОРСК-ИнфО» разрешается при условии гиперссылки на //soligorsk-info.ucoz.com/ или первоисточник.


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

    В Солигорске 884
    В регионе 49
    В Республике 439
    Криминал 200
    Происшествия 226
    ГРОЧС сообщает 15
    Здравоохранение 37
    Фоторепортаж 16
    Интервью 101
    ФК Шахтёр 191
    ХК Шахтёр 210
    ВК Шахтёр 54
    Новости спорта 48
    Расследования 36
    Афиша 78
    Зеркало времени 12
    Общество и люди 44
    В мире 39
    Разное 12
    Новый год 2014! 7

Оформление СВАДЕБ в Солигорске
  ИНФА О ПОГОДЕ

ФОТОФАКТ    
Как в Туркменистане возводится конкурент "Белкалия". По словам гендиректора ОАО Валерия Кириенко, который до недавнего времени на месте курировал строительство, это будет мощнейший современнейший комбинат...

ПОПУЛЯРНОЕ:
БЕЛАРУСКАЯ ЗВЕЗДА NHL НАШЁЛ ДЕВУШКУ В СОЛИГОРСКЕ 
«ВОДНЫЙ БОЙ» ПРОШЁЛ В СОЛИГОРСКЕ 
ТЕЛЕВЕДУЩАЯ СТВ РАЗРЕШИЛА ПОТРОГАТЬ ЕЁ БЮСТ ВО ВРЕМЯ ЭФИРА 
ЗА ОБНАЖЁННУЮ ФОТОСЕССИЮ В МЕТРО - ШТРАФ 70 ТЫСЯЧ 

ВИДЕОФАКТ 
В Солигорске, 9 июля около семи часов вечера, по улице Заслонова произошло ДТП с участием автомобиля ГАИ...
ПОПУЛЯРНОЕ:
ТЕЛЕКАНАЛ БелСАТ О СМЕРТИ В СОЛИГОРСКОМ СИЗО
"УГАРНАЯ" ДАМСКАЯ ПАРКОВКА В СОЛИГОРСКОМ ДВОРЕ
МАЛЕНЬКАЯ ДЕВОЧКА ЗАСТАВИЛА ВЗДРОГНУТЬ ПРЕЗИДЕНТА
ПОДЗЕМНЫЕ ТАЙНЫ СОЛИГОРСКА


УСТРАИВАЕТ ЛИ ВАС ВАША ЗАРАБОТНАЯ ПЛАТА?




javascript:; javascript:;
Всего ответов: 227

Обсудить на форуме

ПРОИСШЕСТВИЯ
КРИМИНАЛ
В БЕЛАРУСИ
СПОРТ

В Солигорском районе столкнулись бензовоз и легковой автомобиль (фото)
Умер пассажир, пострадавший в ДТП под Солигорском
Житель Солигорска погиб перевернувшись на KIA Sorento

Житель Солигорска убил пенсионерку и пытался покончить с собой
Ипэшник из Солигорска не уплатил в казну 1,5 млрд рублей налогов
В Солигорске местный житель воровал дорогие велосипеды

БКК подписала контракт на поставку калия в Индию
В самом богатом районе Беларуси зарабатывают вдвое больше, чем в самом бедном
В Беларуси увеличился выпуск калийных удобрений

ХК "Шахтер" подписал контракт с вратарем
“Шахтер” развернул масштабную акцию по подписанию новичков
"Шахтёр" в следующем сезоне не будет выступать в Суперлиге России по волейболу

В СОЛИГОРСКЕ

Николай Януш: «Я – простой деревенский мужик. Приятно, когда меня так называют»
Полумеры от Миноблавтотранс для солигорских инвалидов-колясочников
"Беларуськалий" передумал покупать терминал на Черном море из-за кризиса в Украине

МУЛЬТИМЕДИА

Фотоотчёт с берегов Турции
Как в Туркменистане возводится конкурент "Беларуськалия"
BAZA: Местами ландшафт терриконов напоминает Марс
В Солигорске скоро откроется новый литовский магазин «ГЛЕРА»
Зеркало времени: ретро Солигорск


Copyright © Солигорск Инфо 2010-2024