У Беларусі адбудзецца «Фэст экскурсаводаў» - 18 Марта 2013 - СОЛИГОРСК-ИнфО
Приветствую Вас ГостьВоскресенье, 13.10.2024, 21:35



Главная » 2013 » Март » 18 » У Беларусі адбудзецца «Фэст экскурсаводаў»
22:46
У Беларусі адбудзецца «Фэст экскурсаводаў»
Шаноўныя сябры! Краязнаўцы і экскурсаводы, гісторыкі і архітэктары, настаўнікі і супрацоўнікі музеяў, грамадскіх арганізацый, турфірмаў,  раённых аддзелаў культуры!
20 – 21 красавіка ў Беларусі адбудзецца чарговы «Фэст экскурсаводаў». Ён прымеркаваны да  Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які па ініцыятыве ЮНЭСКА вось ужо 30 год адзначаецца  18 красавіка.


"Фэст экскурсаводаў” узнік у 2009 годзе з мэтай "пасябраваць” людзей з помнікамі, пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень. У свядомасці чалавека часта жыве ўяўленне, што калі ты жывеш у нейкім месцы, то значыць ўсё пра яго ведаеш - і нічога цікавага побач няма. І менавіта ў гэтым хаваецца прычына занядбанасці шмат якіх гістарычных будынкаў. "Адкрыць вочы” мясцовым – вось што можа паспрыяць захаванню і адраджэнню таго ці іншага помніка!

«Фэст экскурсаводаў» - гэта шэраг бясплатных экскурсій па небанальных мясцінах і тэмах, якія будуць праведзеныя на працягу 2 дзён па розных кутках Беларусі. Кожны год мы спрабуем данесці інфармацыю пра бясплатныя экскурсіі менавіта да жыхароў тых раёнаў і вуліц, дзе яна будзе адбывацца.

«Фэст экскурсаводаў» - гэта адкрытая акцыя.
Мы звяртаемся да краязнаўцаў і экскурсаводаў – прапануйце свае цікавыя пешаходныя маршруты. Падрыхтуйце тэму, якой вам даўно карцела раскрыць, але не было на яе камерцыйнага заказу. Ахвяруйце некалькімі гадзінамі, каб падзяліцца сваімі ведамі з тымі, хто хацеў бы больш даведацца пра родныя мясціны.

Мы шукаем актыўных людзей у абласных і раённых цэнтрах, для дапамогі ў арганізацыі сваіх міні- (а можа і не міні) Фэстаў у рэгіёнах. У Мінску за 2 дні праводзіцца больш за 30 экскурсій. Нам бы хацелася, каб іншыя гарады Беларусі не адставалі ў гэтай справе.

Будзем радыя бачыць сярод удзельнікаў Фэста і турыстычныя прадпрыемствы. Дадайце ў агульны спіс сваю бясплатную экскурсію! Гэта дазволіць большай колькасці людзей даведацца нешта новае, а вам зробіць неблагую рэкламу.

У гэтым годзе ў межах Фэста будуць распрацаваныя і праведзеныя экскурсіі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Мінску.

Мы паспрабуем раскрыць тэму, якую ў якасці «гадавой» прапанаваў міжнародны камітэт ICOMOS – ахова помнікаў адукацыі.

Будзе павялічана колькасць экскурсій на веласіпедах і для самых маленькіх дзяцей.

Дый шмат чаго яшчэ цікавага...

Мы адкрытыя да супрацоўніцтва і чакаем новых удзельнікаў з цікавымі ідэямі.

Аргкамітэт «Фэста экскурсаводаў 2013»: ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС», ГА «Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў», інтэрнэт-партал «Holiday.by», краязнаўчы клуб «Дыярыуш» (БДПУ імя М. Танка), турыстычная фірма «ТандэмТур».



Категория: В Республике | Рейтинг: 0.0/0
Просмотров: 646 | Теги: культура
                                                                                      
                                                                                                                                               
Мнения авторов публикаций могут не совпадать с мнением администрации сайта. Использование материалов интернет-портала «СОЛИГОРСК-ИнфО» разрешается при условии гиперссылки на //soligorsk-info.ucoz.com/ или первоисточник.


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

    В Солигорске 884
    В регионе 49
    В Республике 439
    Криминал 200
    Происшествия 226
    ГРОЧС сообщает 15
    Здравоохранение 37
    Фоторепортаж 16
    Интервью 101
    ФК Шахтёр 191
    ХК Шахтёр 210
    ВК Шахтёр 54
    Новости спорта 48
    Расследования 36
    Афиша 78
    Зеркало времени 12
    Общество и люди 44
    В мире 39
    Разное 12
    Новый год 2014! 7

Оформление СВАДЕБ в Солигорске
  ИНФА О ПОГОДЕ

ФОТОФАКТ    
Как в Туркменистане возводится конкурент "Белкалия". По словам гендиректора ОАО Валерия Кириенко, который до недавнего времени на месте курировал строительство, это будет мощнейший современнейший комбинат...

ПОПУЛЯРНОЕ:
БЕЛАРУСКАЯ ЗВЕЗДА NHL НАШЁЛ ДЕВУШКУ В СОЛИГОРСКЕ 
«ВОДНЫЙ БОЙ» ПРОШЁЛ В СОЛИГОРСКЕ 
ТЕЛЕВЕДУЩАЯ СТВ РАЗРЕШИЛА ПОТРОГАТЬ ЕЁ БЮСТ ВО ВРЕМЯ ЭФИРА 
ЗА ОБНАЖЁННУЮ ФОТОСЕССИЮ В МЕТРО - ШТРАФ 70 ТЫСЯЧ 

ВИДЕОФАКТ 
В Солигорске, 9 июля около семи часов вечера, по улице Заслонова произошло ДТП с участием автомобиля ГАИ...
ПОПУЛЯРНОЕ:
ТЕЛЕКАНАЛ БелСАТ О СМЕРТИ В СОЛИГОРСКОМ СИЗО
"УГАРНАЯ" ДАМСКАЯ ПАРКОВКА В СОЛИГОРСКОМ ДВОРЕ
МАЛЕНЬКАЯ ДЕВОЧКА ЗАСТАВИЛА ВЗДРОГНУТЬ ПРЕЗИДЕНТА
ПОДЗЕМНЫЕ ТАЙНЫ СОЛИГОРСКА


УСТРАИВАЕТ ЛИ ВАС ВАША ЗАРАБОТНАЯ ПЛАТА?




javascript:; javascript:;
Всего ответов: 227

Обсудить на форуме

ПРОИСШЕСТВИЯ
КРИМИНАЛ
В БЕЛАРУСИ
СПОРТ

В Солигорском районе столкнулись бензовоз и легковой автомобиль (фото)
Умер пассажир, пострадавший в ДТП под Солигорском
Житель Солигорска погиб перевернувшись на KIA Sorento

Житель Солигорска убил пенсионерку и пытался покончить с собой
Ипэшник из Солигорска не уплатил в казну 1,5 млрд рублей налогов
В Солигорске местный житель воровал дорогие велосипеды

БКК подписала контракт на поставку калия в Индию
В самом богатом районе Беларуси зарабатывают вдвое больше, чем в самом бедном
В Беларуси увеличился выпуск калийных удобрений

ХК "Шахтер" подписал контракт с вратарем
“Шахтер” развернул масштабную акцию по подписанию новичков
"Шахтёр" в следующем сезоне не будет выступать в Суперлиге России по волейболу

В СОЛИГОРСКЕ

Николай Януш: «Я – простой деревенский мужик. Приятно, когда меня так называют»
Полумеры от Миноблавтотранс для солигорских инвалидов-колясочников
"Беларуськалий" передумал покупать терминал на Черном море из-за кризиса в Украине

МУЛЬТИМЕДИА

Фотоотчёт с берегов Турции
Как в Туркменистане возводится конкурент "Беларуськалия"
BAZA: Местами ландшафт терриконов напоминает Марс
В Солигорске скоро откроется новый литовский магазин «ГЛЕРА»
Зеркало времени: ретро Солигорск


Copyright © Солигорск Инфо 2010-2024