Унікальная падзея адбудзецца ў Салігорску ў гэтую сераду. Да нас прыяжджае Піт Паўлаў, франтмэн легандарнага беларускага гурта N.R.M.
Музыка зладзіць творчую сустрэчу з аматарамі беларускай музыкі ды
прасьпявае ўжо ўсім вядомыя ды новыя песьні. Магчыма ў музычнай імпрэзе
таксама прыме ўдзел і "энэрэмаўскі" бубнач Алег Дземідовіч.
Сустрэча з музыкамі адбудзецца ў гэтую сераду 27 чэрвеня ў 19:00 у в.Тычыны (прыватная сядзіба па адрасу: вул.21, д.12). На мерапрыемства запрашаюцца ўсе жадаючыя. Адзначым, што выступ музыкаў будзе абсалютна бясплатны.
Для тых, хто ня мае ўласнага транспарта, прапануецца
сабрацца ў 18:30 на пляцоўцы каля ФОКа, дзе будзе вырашацца пытанне аб
дастаўцы аматараў беларускай музыкі на месца імпрэзы. Дарэчы, было б ня
блага, каб уладальнікі ўласных аўто таксама пад'ехалі на пляцоўку каля
ФОКу, каб падвесьці іншых.
Хто не пасьпее вызваліцца ў гэты працоўны дзень да гэтага часу, можа прыхаць на вечарыну 19-м аўтобусам,
які адпраўляецца ад прыпынку "Вакзал" у 19:30. Таксама гэты аўтобус
спыняецца па маршруце тут: вакзал, маг. «Шахцёр», тэхнікум, бальніца,
хлебазавод, фабрыка «Калінка», гандлёвы цэнтр, мікрараён № 12, Тычыны-1,
Тычыны - 2. На гэтым прыпынку выходзім і рухаемся ў адпаведансьці мапай ніжэй.
Па ўзьніклых пытаньнях тэлефануйце на нумар +375257404818 (Аляксей), альбо пішыце СЮДЫ у Кантакце.
МЕСЦА ПРАВЯДЗЕНЬНЯ ТВОРЧАЙ СУСТРЭЧЫ: