У вёске Гоцк Салігорскага раёна пачала работу швейная майстэрня, на якой у недалёкай перспектыве плануецца працаўладкаваць больш за сорак чалавек.
Па словах Паліны Ліхтар, сактатара мясцовага сельсавета, вёска Гоцк адна з самых населеных ў Салігорскім раёне. Тут пражывае каля 1200 працаздольных людзей, а занятых на працы ўсяго каля трохсот чалавек. Таму кожнае рабочае месца мае асаблівае значэнне для наладжвання нармальнага жыцця вёскі.
"Каб заняць людзей, мы адрамантавалі частку будынка, у якім раней была кантора калгаса «Гоцк», і паставілі 25 швейных машын. Тут ужо працуюць інструктар па навучанню, распараджальнік работ і 7 швачак. Швачак будзем набіраць больш. Плануецца, што цэх будзе працаваць у дзве змены па 20 швачак. Першапачаткова яны будуць шыць нескладаныя вырабы: майкі, трусы, — расказала карэспандэнту «ІК» Ірына Арыстава, намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці ААТ «Купалінка».
"Спадзяёмся, што ў хуткім часе «Салігорскі завод тэхналагічнага абсталявання» адкрые ў Гоцку новы цэх па апрацоўцы драўніны. Уже састаўлен спіс з 10 кандыдытаў на рабочыя месцы з ліку вяскоўцаў. Для нашай вёскі гэта вельмі мала. У нас пустуе вялікі двухпавярховы будынак былой школы, але гаспадара на яго не знаходзіцца, — дапоўніла размову сакратар сельсавета Паліна Ліхтар.
Уладзімір Амяльчэня
"Курьер"