«Каб даведацца пра ўзровень беларускай медыцыны, зайдзіце ў прыбіральню раённай паліклінікі» - 22 Февраля 2014 - СОЛИГОРСК-ИнфО
Приветствую Вас ГостьПятница, 18.08.2017, 04:50



Главная » 2014 » Февраль » 22 » «Каб даведацца пра ўзровень беларускай медыцыны, зайдзіце ў прыбіральню раённай паліклінікі»
23:46
«Каб даведацца пра ўзровень беларускай медыцыны, зайдзіце ў прыбіральню раённай паліклінікі»

Чаму чыноўнікі не заўважаюць чэргаў у паліклініках, і што прымушае беларусаў плаціць грошы за медыцынскія паслугі, якія павінны аказвацца бясплатна?

Пра тое, як дзейнічае прынцып «аднаго вакна»ў Салігорскай раённай паліклініцы, даведалася журналістка мясцовай газеты Варвара Чаркоўская. Па накіраванні доктара яна звярнулася ў рэгістратуру, каб запісацца на ўльтрагукавое даследаванне. І вось што яна убачыла.

Чарга ў некалькі дзясяткаў чалавек з хвастом у дзвярах. Кожны спадзяваўся атрымаць талончык да спецыяліста — анколага, эндакрынолага, тэрапеўта... У агульнай чарзе чакалі і тыя, каго урач адправіў на УГД.

— Адзін мужчына ледзь не плакаў, бо ў яго да выходных сканчаўся інсулін. Гэты чалавек учора безвынікова адстаяў чаргу, і хоць прыйшоў да адкрыцця палікілінікі, талончык так і не атрымаў. На другі дзень ён вымушаны быў зноў стаяць у чарзе, — падзялілася калега. — Памятаю жанчыну, якая скардзілася на тое, што паўтара месяцы не можа ўзяць талон да анколага.

Калі журналістка задала пытанне супрацоўнікам, ці заўсёды такія чэргі ў рэгістратуры, пачула, што звычайна ўсё свабодна, маўляў, толькі пасля святаў такі натоўп. Людзі абурыліся: па пятніцах заўсёды чэргі!

Мая калега зразумела, што некалькі гадзін у файе паліклінікі не гарантуюць ёй запіс на ультрагукавое даследаванне. Яна звярнулася ў аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі і запісалася на платнае абследаванне – без чаргі.

Па расповедах сваіх знаёмых ведаю, што гэты прыём у раённых паліклініках выкарыстоўваюць ужо не першы год. Хочаш бясплатнае абследаванне – душыся ў чарзе і чакай месяцамі (яшчэ адзiн свежы прыклад – з Барысава). Трэба тэрмінова – плаці грошы.

Слонімскі ўрач-траўматолаг Іван Шэга лічыць, што платныя паслугі ў сістэме дзяржаўнай медыцыны выкарыстоўваюцца не зусім правільна.

— Ужо сёння ў паліклініках 30-40 адсоткаў платных паслуг. Дык якая яна бясплатная, наша медыцына? Прыйдзеш, запішашся бясплатна, цябе выслухаюць ды выпішуць рэцэпт – вось і ўсё. У кожнай медустанове ўсе залежыць ад таго, наколькі фантазёр там галоўны ўрач. Калі я працаваў (з Іванам Шэгам не працягнулі кантракт нібыта з прычыны пенсійнага ўзросту – "С”), штогод разнарадкі па платных паслугах павялічваліся. Гэта з міністэрства аховы здароўя прыйшла такая пастанова. І медыкі вымушаныя яе выконваць, бо сістэма ў нас такая – з верху да нізу вертыкаль.

На думку Шэгі, пытанне платных паслугаў можна было б вырашаць мясцовым самакіраваннем, калі б яно абіралася.

— Як было б ідэальна? — разважае доктар. — Ёсць дзяржаўная сістэма бясплатнай медыцыны. А ёсць прыватныя цэнтры, дзе ўсё платна. І чалавек мае права выбару. Калі вялікая чарга на бясплатнае ўльтрагукавое даследаванне, напрыклад, ён можа пайсці ў прыватны цэнтр. Калі няма грошай – хай пачакае і зробіць трошкі пазней. Альбо, напрыклад, захацеў без накіравання зрабіць тамаграму, а доктар лічыць, што табе гэта непатрэбна, — тады плаці.

Іван Шэга ўспамінае, як у Слоніме рэнтген-здымак зрабілі платнай паслугай.

— Мы змагаліся, пісалі скаргі, збіралі подпісы, і ў выніку вярнулі бясплатную паслугу.

Доктар лічыць, што бардак з платнымі паслугамі існуе, таму што няма адпаведнай заканадаўчай базы.

— Ёсць пастанова Савета міністраў, у якой яны прапісаныя. У старым законе нічога пра гэта толкам не гаварылася, а новы не прынялі. Таму такая сітуацыя існуе. А чэргі ў паліклініках не толькі з-за таго, што не хапае спецыялістаў, а з прычыны кепскай арганізацыі. Можна зрабіць запіс праз інтэрнэт ці па тэлефоне, каб людзям не трэба было хадзіць у палiкілініку для запісу на УГД. Проста няма такога жадання ў кіраўніцтва медустаноў.

Вось збіраюцца павялічваць колькасць паслугаў для замежнікаў. Хай спачатку зробяць чыстыя прыбіральні! У нас сапраўды добрыя спецыялісты, але агульны ўзровень медыцыны ні ў якія вароты не лезе. Варта зайсці ў прыбіральню раённай паліклінікі, каб убачыць, на якім ўзроўні наша медыцына.

— Як вы лічыце, што магло б скараціць чэргі ў паліклініках?

— Я думаў пра гэта. У нас у свой час быў зроблены ўхіл на стацыянарны від дапамогі ў бальніцах. А ў савецкія часы больш увагі надавалася паліклінікам. Я памятаю, як у Беларусі скарачалі розныя медыцынскія спецыяльнасці, здымалі стаўкі, узбуйнялі ўчасткі тэрапеўтаў. І вось гэта ўсё і прывяло да чэргаў. Да таго ж дактароў менш стала, і нагрузкі ў іх вялікія.

У нас шмат спецыялістаў з‘ехалі ў Магілёўскую вобласць – у Касцюковічы. Там нармальныя ўмовы працы, давалі кватэры адразу, заробак у два разы вышэй, чым у Слоніме. Да нас маладыя спецыялісты прыязджаюць адбыць размеркаванне і з’ехаць. Застаюцца толькі тыя, у каго тут кватэра, дом, сям’я. Некаторыя медсёстры ідуць прадаўцамі працаваць, бо ў краме зарплата вышэйшая. У нас у траўматалогіі медсясцёр паадпраўлялі на пенсію, а цяпер яны зноў працуюць, бо паклікалі назад – няма каму працаваць.

Як можна паважаць доктара, калі вадзіцель зарабляе 8-9 мільёнаў, а ён – усяго 2? Трэба вяртаць аўтарытэт доктара, тады ўсё будзе нармальна. А калі будзе працягвацца такая палітыка, як зараз, будзе яшчэ горш.

Я бачыў, як пастаўлена служба участковых дактароў у Чэхіі. Кожны з іх мае памяшканне для амбулаторнага прыёму. Там у яго свая лабараторыя, дзе робяць аналізы. А калі пацыенту патрэбны вузкі спецыяліст — яго накіроўваюць у іншы цэнтр. А ў нас народ душыцца ў адным памяшканні, і паток хворых не могуць размеркаваць.

— Які дыягназ вы паставілі б айчыннай медыцыне?

— Я б не сказаў, што ёй трэба хуткая рэанімацыя, але гэта хранічная хвароба, якая патрабуе тэрміновага лячэння.

Таццяна Гусева, фота Варвара Чаркоўская, "Салідарнасць"



Категория: В Республике | Рейтинг: 5.0/1
Просмотров: 394
                                                                                      
                                                                                                                                               
Мнения авторов публикаций могут не совпадать с мнением администрации сайта. Использование материалов интернет-портала «СОЛИГОРСК-ИнфО» разрешается при условии гиперссылки на http://soligorsk-info.ucoz.com/ или первоисточник.


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

    В Солигорске 884
    В регионе 49
    В Республике 439
    Криминал 200
    Происшествия 226
    ГРОЧС сообщает 15
    Здравоохранение 37
    Фоторепортаж 16
    Интервью 101
    ФК Шахтёр 191
    ХК Шахтёр 210
    ВК Шахтёр 54
    Новости спорта 48
    Расследования 36
    Афиша 78
    Зеркало времени 12
    Общество и люди 44
    В мире 39
    Разное 12
    Новый год 2014! 7

Оформление СВАДЕБ в Солигорске
  ИНФА О ПОГОДЕ

ФОТОФАКТ    
Как в Туркменистане возводится конкурент "Белкалия". По словам гендиректора ОАО Валерия Кириенко, который до недавнего времени на месте курировал строительство, это будет мощнейший современнейший комбинат...

ПОПУЛЯРНОЕ:
БЕЛАРУСКАЯ ЗВЕЗДА NHL НАШЁЛ ДЕВУШКУ В СОЛИГОРСКЕ 
«ВОДНЫЙ БОЙ» ПРОШЁЛ В СОЛИГОРСКЕ 
ТЕЛЕВЕДУЩАЯ СТВ РАЗРЕШИЛА ПОТРОГАТЬ ЕЁ БЮСТ ВО ВРЕМЯ ЭФИРА 
ЗА ОБНАЖЁННУЮ ФОТОСЕССИЮ В МЕТРО - ШТРАФ 70 ТЫСЯЧ 

ВИДЕОФАКТ 
В Солигорске, 9 июля около семи часов вечера, по улице Заслонова произошло ДТП с участием автомобиля ГАИ...
ПОПУЛЯРНОЕ:
ТЕЛЕКАНАЛ БелСАТ О СМЕРТИ В СОЛИГОРСКОМ СИЗО
"УГАРНАЯ" ДАМСКАЯ ПАРКОВКА В СОЛИГОРСКОМ ДВОРЕ
МАЛЕНЬКАЯ ДЕВОЧКА ЗАСТАВИЛА ВЗДРОГНУТЬ ПРЕЗИДЕНТА
ПОДЗЕМНЫЕ ТАЙНЫ СОЛИГОРСКА


УСТРАИВАЕТ ЛИ ВАС ВАША ЗАРАБОТНАЯ ПЛАТА?




javascript:// javascript://
Всего ответов: 223

Обсудить на форуме

ПРОИСШЕСТВИЯ
КРИМИНАЛ
В БЕЛАРУСИ
СПОРТ

В Солигорском районе столкнулись бензовоз и легковой автомобиль (фото)
Умер пассажир, пострадавший в ДТП под Солигорском
Житель Солигорска погиб перевернувшись на KIA Sorento

Житель Солигорска убил пенсионерку и пытался покончить с собой
Ипэшник из Солигорска не уплатил в казну 1,5 млрд рублей налогов
В Солигорске местный житель воровал дорогие велосипеды

БКК подписала контракт на поставку калия в Индию
В самом богатом районе Беларуси зарабатывают вдвое больше, чем в самом бедном
В Беларуси увеличился выпуск калийных удобрений

ХК "Шахтер" подписал контракт с вратарем
“Шахтер” развернул масштабную акцию по подписанию новичков
"Шахтёр" в следующем сезоне не будет выступать в Суперлиге России по волейболу

В СОЛИГОРСКЕ

Николай Януш: «Я – простой деревенский мужик. Приятно, когда меня так называют»
Полумеры от Миноблавтотранс для солигорских инвалидов-колясочников
"Беларуськалий" передумал покупать терминал на Черном море из-за кризиса в Украине

МУЛЬТИМЕДИА

Фотоотчёт с берегов Турции
Как в Туркменистане возводится конкурент "Беларуськалия"
BAZA: Местами ландшафт терриконов напоминает Марс
В Солигорске скоро откроется новый литовский магазин «ГЛЕРА»
Зеркало времени: ретро Солигорск


Copyright © Солигорск Инфо 2010-2017