Погляд са сталіцы на клубы ў рэгіёнах - 2 Февраля 2014 - СОЛИГОРСК-ИнфО
Приветствую Вас ГостьСуббота, 20.04.2024, 07:14



Главная » 2014 » Февраль » 2 » Погляд са сталіцы на клубы ў рэгіёнах
14:44
Погляд са сталіцы на клубы ў рэгіёнах

У межах даследавання рэгіянальнага культурна-піцейнага руху мы выявілі шэсць месцаў, дзе можна нядрэнна тусануць. Гарадзенскія CUBA і «Лондан», гомельскі «Кватэрнік», салігорскі SKYY Bar, берасцейскі «Паб-Хаўс» і «Ірландскі паб» у Барысаве – гэта тыя кропкі біфуркацыі, якія мы раім прайсці, калі ты апынуўся побач.

ГАРОДНЯ

Бар CUBA



Інтэр’ер.
Бар адчыніўся амаль год таму ў самым цэнтры Гародні. Абстаўлены ў духу Камандантэ і кампаніі з адпаведнай атмасферай камрадства і валюнтарызму. На сценах партызанскія графіці, кубінскія сцягі, варыятыўныя малюнкі, у канцы залі – два ўтульныя плеценыя крэселкі-арэлі, якія быццам чакаюць Ўіла Сміта. Побач – олдскульны халадзільнік з бук-кросінгавай бібліятэчкай. Ёсць свабоднае піяніна, шашкі, шахматы.

Культурная праграма.
Грае неназойлівы фанк, дыска, часцяком ладзяцца тэматычныя вечарыны, кшталту піжамных, Star Wars або Чырвонай рэвалюцыі. Таксама можна трапіць на паэтычны вечар або вечар блюзу. Карацей, калі ты хочаш спланаваць паўстанне ў Беларусі або сагрэць душу перад доўгай ноччу, лепей пачынаць адсюль.

Меню.
Наліваюць два гатункі «Лідскага», Guinness, моцныя напоі, разнастайныя кактэйлі і DIY-стылізаванае меню. Кормяць прысмакамі ды фірмовымі кубінскімі сэндвічамі. Не паляць.

Час працы:
12:00–23:00


Бар «Лондан»

Інтэр’ер.
Цалкам прысвечаны брытанскай культуры і яе сэрцу – Лондану. Бар выкананы ў віктарыянскім стылі з разнесенымі паўсюль характэрнымі элементамі дэкору: паліцэйскія бобі-шлемы на лямпах, гардэроб у выглядзе тэлефоннай будкі, мапа лонданскага метро на столі. Такому педантызму можа пазайздросціць любы бар у Беларусі.

Культурная праграма.
У бары транслююць англійскую Прэм’ер-лігу, грае брытанская музыка: Depeche Mode, Muse, The Killers, лёгкі брыт-поп. На выходных шумна і весела.

Меню.
Можна выпіць некалькі гатункаў англійскага піва Fuller’s (London Pride, Organic Honey Dew і London Porter), безліч кактэйляў розных эпох або безалкагольных мікс-дрынкаў. Паесці можна салатаў, нарэзак або брускетаў. Не паляць.

Час працы:
12:00–4:00

ГОМЕЛЬ

Бар «Кватэрнік»

Інтэр’ер.
Месціцца ў маляўнічым куточку ў парку ля ракі. Утульную прастору бара напаўняюць розныя фенечкі, вінтажныя будзільнікі, каганцы, валізкі, на сцяне ля сцэны вісіць партрэт Джымі Хэндрыкса, а ў пакоі насупраць можна адчуць альтэрнатыўную версію гравітацыі – пакой павернуты на 90 градусаў. Ля бара ёсць роварная паркоўка.

Культурная праграма.
Інкубатар live-музыкі Гомеля з рэгулярнымі блюз-джэмамі, дыска-фанк і балкан-сэтамі, а таксама літаратурнымі вечарамі і беларускімі ды замежнымі прывозамі кшталту «НагУаль», «Умка и Броневик», «Атморави». Акрамя канцэртаў можна пагуляць у шашкі, шахматы, даміно, манаполію або ў культавую «Космос 2000».

Меню.
Паспытай бельгійскага Hoegaarden, шот «Чырвоныя саскі» або кактэйль «Сняданак малпы». Кухня прапаноўвае салаты, прысмакі, крэм-супы або пасты ручнога вырабу. У залі, дзе п’юць і слухаюць музыку, можна паліць.

Час працы:
12:00–24:00


САЛІГОРСК

SKYY Bar

Інтэр’ер.
Месціцца на трэцім паверсе забаўляльнага комплексу разам з рэтра- і караоке-барамі, але гэта не замінае яму вылучацца сярод іншых салігорскіх пляцовак. Па духу гэта такі амерыканскі каёт-бар са сцэнай, святлом і ўтульнай атмасферай.

Культурная праграма.
Адчынены тымі, хто калісьці запраўляў у легендарных менскіх Bar 28 і NC, але быў звычайным правінцыяльным дыска-барам, пакуль за яго не ўзялася мясцовая івэнт-арганізацыя «Новое время». Тады на яго падмосткі пачалі завітваць акустычныя музыкі, кшталту блюзавай Cross B Band, украінскіх трыб’ют-бэндаў AS/DC, «Село і люди» і менскіх The Apples. Зараз на гарызонце канцэрты «Разбітага Сэрца Пацана» і 4CUBA. Летам адчыненая тэраса, дзе ідуць спартовыя трансляцыі.

Меню.
Наліваюць 20 відаў віскі, кегавы Guinness, эль. Гатуюць еўрапейскую кухню, грыль і стэйкі.

Час працы:
Аў–Чц, Нд 21:00–5:00,
Пт–Сб 18:00–5:00


БРЭСТ

«Паб-Хаўс»

Інтэр’ер.
На сценах вісяць ірландскія, англійскія, нямецкія сцягі, мноства розных піўных і віскі-шыльдачак, грамат, карцін. Сама прастора аформленая проста – драўляныя стойкі, сталы і крэслы, быццам трапіў некуды ў цэнтральную Англію.

Культурная праграма.
Культавы бар Брэста са складанай гісторыяй: раней быў у цэнтры, але ў выніку канфлікту паміж уладарамі быў фактычна разгромлены адным з бакоў. Цяпер месціцца на ўскраіне горада ля шашы на Менск, але тым не менш лічыцца адзіным бастыёнам хіп-хопу, фанку, ска і рэгі ў горадзе. У прамым сэнсе бастыёнам, бо гэта спальны раён з непазбежнымі сутычкамі з мясцовымі. У пабе граюць мясцовыя дзіджыкі, а таксама гарадзенскія і менскія госці. На тусы з’язджаюцца графітчыкі і брэйкдансеры. Транслююць спартовыя гульні.

Меню.
Абмеркаваць апошнія гісторыі можна за келіхам светлага або цёмнага Kozel, Staropramen, Gambrinus, Paulaner ці пакаштаваць лакальнае піва з невялічкага «Пльзеньскага Бровара». Кухня еўрапейская з грыль-барам і піўнымі прысмакамі.

Час працы:
11:00–1:00


БАРЫСАЎ

Ірландскі паб

Інтэр’ер.
Прасторная зала ў зялёным колеры дазволіць як патанцаваць ceilidh, так і памарыць пра скарбы лепрыконаў у кутах залі. На сценах вісяць фотаздымкі вядомых ірландцаў, ірландскія абстракцыі, усялякія фенечкі-фішачкі, кшталту еўра з лірай – лагатыпам фабрыкі Артура Гінэса – і пара элементаў халоднай зброі. Ёсць рында для шчодрых мецэнатаў (хто пазвоніць – частуе ўвесь паб) і алкарулетка з рандомнымі шотамі на бары.

Культурная праграма.
Вабіць сваёй разнастайнасцю: мафія, чэмпы па манчкіну, прагляды ірландскага або каляірландскага кіно, футбольныя трансляцыі, більярд. Музыка ў бары – класічны рок з ірландскім ухілам. Часцяком запрашаюць музыкаў на live-выступы. Паспелі ўжо пабываць «Нейра Дзюбель», Цімафей Яровікаў, Akute, наперадзе – Аляксандр Памідораў і The Epolets. З размахам святкуюць некалькі сакральных для ірландцаў дат: Дзень Святога Патрыка, Дзень Артура Гінэса, Дзень Джона Джэмэсана і Хэлоўін, на якія ўладары бара разыгрываюць унікальную сувенірную прадукцыю. Адназначна dive-бар.

Меню.
Багаты выбар піва пачынаецца ад разліўных Guinness, Kilkenny, Harp і Fuller’s і заканчваецца бутэлечным шакаладным стаўтам Double Chocolate і элем Hobgoblin. Шмат моцных напояў, у першую чаргу віскі. Кухня таксама разнастайная, ёсць і дранікі ў гаршчочку.

Час працы:
15:00–3:00


Дзякуй за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу Іллю Eli Crust, Пашу Morgotika, Сашу Дзялянку, Дзімасу Remm і Андрэю з Барысава.
Фота з архіваў бараў. 34mag.net



Категория: В Республике | Рейтинг: 5.0/1
Просмотров: 918 | Теги: клубы, бары
                                                                                      
                                                                                                                                               
Мнения авторов публикаций могут не совпадать с мнением администрации сайта. Использование материалов интернет-портала «СОЛИГОРСК-ИнфО» разрешается при условии гиперссылки на //soligorsk-info.ucoz.com/ или первоисточник.


Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

    В Солигорске 884
    В регионе 49
    В Республике 439
    Криминал 200
    Происшествия 226
    ГРОЧС сообщает 15
    Здравоохранение 37
    Фоторепортаж 16
    Интервью 101
    ФК Шахтёр 191
    ХК Шахтёр 210
    ВК Шахтёр 54
    Новости спорта 48
    Расследования 36
    Афиша 78
    Зеркало времени 12
    Общество и люди 44
    В мире 39
    Разное 12
    Новый год 2014! 7

Оформление СВАДЕБ в Солигорске
  ИНФА О ПОГОДЕ

ФОТОФАКТ    
Как в Туркменистане возводится конкурент "Белкалия". По словам гендиректора ОАО Валерия Кириенко, который до недавнего времени на месте курировал строительство, это будет мощнейший современнейший комбинат...

ПОПУЛЯРНОЕ:
БЕЛАРУСКАЯ ЗВЕЗДА NHL НАШЁЛ ДЕВУШКУ В СОЛИГОРСКЕ 
«ВОДНЫЙ БОЙ» ПРОШЁЛ В СОЛИГОРСКЕ 
ТЕЛЕВЕДУЩАЯ СТВ РАЗРЕШИЛА ПОТРОГАТЬ ЕЁ БЮСТ ВО ВРЕМЯ ЭФИРА 
ЗА ОБНАЖЁННУЮ ФОТОСЕССИЮ В МЕТРО - ШТРАФ 70 ТЫСЯЧ 

ВИДЕОФАКТ 
В Солигорске, 9 июля около семи часов вечера, по улице Заслонова произошло ДТП с участием автомобиля ГАИ...
ПОПУЛЯРНОЕ:
ТЕЛЕКАНАЛ БелСАТ О СМЕРТИ В СОЛИГОРСКОМ СИЗО
"УГАРНАЯ" ДАМСКАЯ ПАРКОВКА В СОЛИГОРСКОМ ДВОРЕ
МАЛЕНЬКАЯ ДЕВОЧКА ЗАСТАВИЛА ВЗДРОГНУТЬ ПРЕЗИДЕНТА
ПОДЗЕМНЫЕ ТАЙНЫ СОЛИГОРСКА


УСТРАИВАЕТ ЛИ ВАС ВАША ЗАРАБОТНАЯ ПЛАТА?




javascript:; javascript:;
Всего ответов: 227

Обсудить на форуме

ПРОИСШЕСТВИЯ
КРИМИНАЛ
В БЕЛАРУСИ
СПОРТ

В Солигорском районе столкнулись бензовоз и легковой автомобиль (фото)
Умер пассажир, пострадавший в ДТП под Солигорском
Житель Солигорска погиб перевернувшись на KIA Sorento

Житель Солигорска убил пенсионерку и пытался покончить с собой
Ипэшник из Солигорска не уплатил в казну 1,5 млрд рублей налогов
В Солигорске местный житель воровал дорогие велосипеды

БКК подписала контракт на поставку калия в Индию
В самом богатом районе Беларуси зарабатывают вдвое больше, чем в самом бедном
В Беларуси увеличился выпуск калийных удобрений

ХК "Шахтер" подписал контракт с вратарем
“Шахтер” развернул масштабную акцию по подписанию новичков
"Шахтёр" в следующем сезоне не будет выступать в Суперлиге России по волейболу

В СОЛИГОРСКЕ

Николай Януш: «Я – простой деревенский мужик. Приятно, когда меня так называют»
Полумеры от Миноблавтотранс для солигорских инвалидов-колясочников
"Беларуськалий" передумал покупать терминал на Черном море из-за кризиса в Украине

МУЛЬТИМЕДИА

Фотоотчёт с берегов Турции
Как в Туркменистане возводится конкурент "Беларуськалия"
BAZA: Местами ландшафт терриконов напоминает Марс
В Солигорске скоро откроется новый литовский магазин «ГЛЕРА»
Зеркало времени: ретро Солигорск


Copyright © Солигорск Инфо 2010-2024